Памёр Алесь Стадуб

Панядзелак, Чэрвень 29, 2020 0

8 чэрвеня пасля доўгай хваробы пайшоў у Нябесную Беларусь сябар Саюза беларускіх пісьменнікаў, паэт Алесь Стадуб.

Стадуб Алесь (Аляксандр Дзям’янавіч) нарадзіўся 24.04. 1938 г. у в. Юшавічы Нясвіжскага раёна Менскай вобл. Скончыў 10 класаў у Нясвіжы. Пасля службы ў войску закончыў Усесаюзны інстытут імя Крупскай (музыка, клас гармоніі). Узначальваў маладзёжны хор у Яраслаўлі. Там закончыў філфак педінстытута. Выкладаў у школе, працаваў у мясцовых газетах. У 1972 г. пераехаў у Ліду, дзе быў намеснікам старшыні таварыства «Веды». Друкаваўся ў абласных і рэспубліканскіх выданнях. Аўтар звыш 10 кніг: “Твае вочы”, “Вузел (трыялеты)”, “Споведзь натхненнем”, “Летапіс пачуццяў”, “Калінавыя гроны”, “Шэпты крыл”,“Сюжэт на фоне адвячорку”, “Водгук ісціны”, “Скрыжалі”, “Мільянерка” і інш. Сябар СБП з 2007 года.

Пахаваны ў Лідзе.

НАША СЛОВА № 25 (1488), 17 чэрвеня 2020 г.

Панядзелак, Чэрвень 29, 2020 0

Вернікі яднаюцца вакол Найсвяцейшага Сакраманта

З-за скла-данай эпідэмія-лагічнай сітуацыі былі адменены працэсіі Божага Цела па вуліцах гарадоў і іншых населеных пунктаў нашай краіны. У Менску замест агульнагарадской працэсіі, якая што-год збірала тысячы ўдзельнікаў, было вырашана правесці два адмысловыя Эўхарыстычныя набажэнствы. Некалькі сотняў чалавек сабраліся на плошчы Неза-лежнасці перад Чырвоным касцёлам з кветкамі і сцягамі. Святары прамаўлялі па-беларуску, велічна спяваў хор «Голас душы».

— У гэтым годзе няма маштабнай працэсіі па прычыне каранавіруса — пра-мовіў Мітрапаліт Менскі і Магілёўскі Тадэвуш Кандрусевіч. — Цэлебрацыі святых імшаў адбываюцца па-за касцёлам з заха-ваннем рэкамендацый медыкаў. Святыя імшы транслююцца праз партал Catholic.by. Гэта нагода вернікам яднацца ў духу і быць разам у сям’і.

Падчас святой імшы, якая цэлебра-валася ў чацвер 11 чэрвеня з менскай Архікатэдры было 1 500 уключэнняў, — адзначыў герарх Каталіцкага касцёла.- Трансляцыі святых імшаў дапамагаюць людзям узрастаць духоўна і ў гэты складаны час. Шмат людзей у шпіталях яднаюцца духоўна з тымі, хто знаходзіцца ў касцёле.

Эўхарыстычныя працэсіі з’яўляюцца часткай традыцый нашага народа, мы спадзяемся, што яны адродзяцца. Са-праўдны касцёл будуецца з жывых камянёў, з людзей. Вернікі павінны перамяняць свет да лепшага, несці Езуса Хрыста іншым людзям.

Эла Дзвінская.

Фота аўтара.

НАША СЛОВА № 24 (1487), 10 чэрвеня 2020 г.

Панядзелак, Чэрвень 29, 2020 0

Эдуард Акулін дзеліцца з чытачамі Поўнямі…

Ад біблейскіх часін найваж-нейшым у жыцці кожнага чалаве-ка было і застаецца тое, каб блізкія людзі дзяліліся з ім не толькі хле-бам, а і небам… Аб тым, што на-тхняе на творчасць Таццяну Бела-ногую, Алеся Камоцкага, Кастуся Герашчанку, Андруся Такінданга, Таццяну Матафонаву і Алесю Сі-вохіну; ад чаго мацней б’ецца сэр-ца Кацярыны Ваданосавай, Насты Кудасавай, Валярыны Куставай, Людмілы Шчэрбы і Аксаны Дані-льчык; што з’яўляецца галоўным у жыцці Алеся Бяляцкага, Паўла Падкарытава, Алега Трусава, Гле-ба Лабадзенкі і Васіля Дранько-Майсюка; якія Музы насяляюць творчыя майстэрні Рыгора Сітні-цы, Алеся Квяткоўскага і Эдварда Галустава; з чаго пачынаюцца пес-ні гуртоў Naviband і «Тутэйшыя»; дзеля чаго жылі і тварылі Леанід Дайнека і Ніл Гілевіч — новая кніга Эдуарда Акуліна «Падзяліцца поў-няй «.

Інтрыгоўная па змесце і яр-кая па форме кніга гутарак з велі-зарнай колькасцю ўнікальных фо-таздымкаў, якая нараджалася на старонках часопіса «Верасень» цягам апошніх 10 гадоў, ужо з’яві-лася на паліцах сталічнай Акадэм-кнігі. Або тэлефануйце аўтару(8-025-60-60-891, каб атрымаць кнігу з аўтографам…). Вас чакае 280 старонак якаснага, захапляльнага чытва! Ілюстрацыі да вокладкі і тытулу кнігі выканаў выбітны ві-цебскі мастак Эдвард Галустаў. Ідэю вокладкі ўвасобіла талена-вітая дызайнерка Яўгіння Багда-новіч. Спяшайцеся набыць! Не пашкадуеце!

А гутарку з мастаком Эд-вардам Галуставым чытайце про-ста цяпер на ст. 7-8.

Наш кар.

НАША СЛОВА № 23 (1486), 3 чэрвеня 2020 г.

Панядзелак, Чэрвень 15, 2020 0

Не пакiдайце ж газеты нашай «Наша слова»

Шаноуныя чытачы газеты «Наша слова», магчыма, Вы яшчэ памятаеце трывожны артыкул — заклік паважанага прафесара Мiкoлы Савiцкага да нас: «Дзецюкi! Kaтастрофа!!!» (“Наша слова” № 16 за 15 красавiкa 2020 г.). Яго трывога выклiкaна тым, што пачала змяншацца колькасць падпicчыкаў «Нашага слова». Я жадаю падтрымаць Мiкoлу Савiцкага i ў cваю чаргу заклiкaю беларусау актыўней падпicвацца на «Наша слова». Самы пажаданы варыянт, каб газета дастаўлялася ў кожную беларускую  сям’ю . Але гэта недасягальная мара, фантастыка. Зараз ва ўмовах каронавipyca, калi абмежаваны мерапрыемствы, сустрэчы, калi вакол гучыць руская мова, калi няма з кiм паразмаўляць на роднай мове, «Наша слова» — адзiны суразмоўца.

Зараз, у такi cкладаны час, газета для мяне, як жывая icтота. Я чытаю яе сам сабе ўслых. Я звычайна для сябе афармляю падпicкy на паўгоддзе. Перафразipyючы беларускага класiкa, звяртаюся да беларусаў: «Не пакiдайце ж газеты нашай  «Наша слова», калi ласка, падпiшыцеся».

Iлля Копыл,

сталы падпicчык «Нашага слова».

 

У нас ідзе падпіска на 2-е паўгоддзе. У чэрвені “Наша слова” выпісала аж 557 чалавек, што складае 8% ад усіх сяброў ТБМ, не ад насельніцтва, а ад сяброў ар-ганізацыі, якая змагаецца за мову.

Сёння ў каталогу падпіскі “Наша слова” знаходзіцца на ст. 60.

Кошт падпіскі:

на месяц — 2,65 руб.

на 3 месяцы — 7,95 руб.

на 6 месяцаў — 15,90 руб.

Грошы абсалютна пад’ём-ныя. І сёння кожны сябар ТБМ можа падпісацца сам, падпісаць сябра і сябра сябра.

 

Рэдакцыя сама можа арга-нізаваць падпіску для школ і біблі-ятэк любога раёна Беларусі. Для гэтага трэба знайсці дабрадзея, які мог бы ахвяраваць нейкую суму на высакародную справу падтры-мкі беларускага слова. Грошы не-абходнаа пералічыць на рахунак Лідскай гарадской арганізацыі  ТБМ з наступнымі рэквізітамі:

Банк-атрымальнік: г. Мінск, ААТ “Белаграпрамбанк”.

Код банка: BAPBBY2X.

Беніфіцыяр: Лідская га-радская арганізацыя грамадскага аб’яднання “Таварыства бела-рускай мовы імя Францішка Ска-рыны”.

Рахунак № BY94 BAPB 3015 2806 0001 4000 0000

Прызначэнне плацяжа: За падпіску на газету “Наша слова” на 2-е паўгоддзе 2020 года.

УНП беніфіцыяра: 500016944.

Тэрмін праплаты не абмяжоўваецца. Паступяць грошы да 25 чэрвеня — газета будзе падпісана з ліпеня, па-ступяць да 25 ліпеня — газета падпішацца са жніўня і г.д.

Падарунак баявому сябру

Панядзелак, Чэрвень 15, 2020 0

Драўляная тумбачка, падораная Таўлаем на вяселле былому партызану, праз 75 год стала эксклюзіўным экспанатам для дома паэта ў Лідзе.

 

У свой юбілейны год (у верасні споўніцца 10 гадоў з дня адкрыцця) аб’ект ДУ «Лідскі гісторыка-мастацкі музей» Дом Валянціна Таўлая працягвае папаўняцца новымі экспанатамі, звязанымі з жыццём паэта-змагара, у гонар якога названы. Вось і нядаўна навуковаму супрацоўніку музея Алесю Хітруну патэлефанаваў жыхар Гародні Мікалай Мікалаевіч Грабёнкін і паведаміў, што мае многа рэчаў, якія засталіся ў яго ад бацькі — удзельніка партызанскага руху на Наваградчыне Мікалая Іванавіча Грабёнкіна, сябра Валянціна Таўлая, і гэтыя рэчы ён гатовы падарыць Дому Таўлая ў Лідзе. І днямі Дом-музей папоўніўся прадметамі, фотаздымкамі, дакументамі, газетнымі матэрыяламі, якія маюць дачыненне да перадваеннага, ваеннага і пасляваеннага часу. Усё гэта прывезла ў Ліду сям’я дачкі Мікалая Мікалаевіча — Алены Парэцкай.

музейкімузей2кі

І тут варта сказаць некалькі слоў пра яе дзядулю — Мікалая Іванавіча Грабёнкіна. Ён з’яўляўся партызанам атрада імя Катоўскага. За мужнасць і гераізм, праяўленыя ў змаганні з нямецка-фашысцкімі захопнікамі, быў узнагароджаны медалямі «За адвагу», «Партызану Айчыннай вайны» І ступені, ордэнам Чырвонай Зоркі. Баявое сяброўства паміж Мікалаем Грабёнкіным і Валянцінам Таўлаем, якое пачалося ў гады вайны, працягнулася і пасля вызвалення Беларусі.

Сын Мікалая Іванавіча, Мікалай Мікалаевіч, скончыў журфак БДУ, з 1982 года служыў у міліцыі — інструктарам аддзела палітычна-выхаваўчай работы ўпраўлення ўнутраных спраў Гарадзенскага аблвыканкама па сувязях са сродкамі масавай інфармацыі, пісаў сцэнарыі для тэле- і радыёперадач аб міліцыі, рыхтаваў для абласных і рэспубліканскіх друкаваных выданняў публікацыі прававога і прафілактычнага характару. Маёр міліцыі ў адстаўцы, аўтар серыі нарысаў па гісторыі міліцыі Гарадзеншчыны, удзельнічаў у падрыхтоўцы кнігі «Міліцыя Гродзенскай вобласці» (2016).

Сувязь з Домам Валянціна Таўлая Мікалай Грабёнкін-сын падтрымлівае з 2014 года, калі да 100-годдзя з дня нараджэння Валянціна Таўлая ён падарыў Дому-музею сцізорык, якім карыстаўся Мікалай Грабёнкін-бацька. Гэты сцізорык у канцы вайны падарыў Мікалаю Іванавічу, камандзіру групы асобага прызначэння «Буравеснік» партызанскага атрада імя Катоўскага, на памяць баявы сябар Валянцін Таўлай з наступ-нымі словамі: «Гэта недарагі падарунак. Вазьмі яго. Калі захочаш завастрыць аловак — дастань яго і ўспомні Таўлая».

На гэты раз Мікалай Мікалаевіч перадаў шмат рэчаў, якія засталіся ад бацькі. Некаторыя з іх маюць цікавую гісторыю, звязаную з асобамі Валянціна Таўлая, Лідзіі Таўлай (жонкі паэта), Мікалая Іванавіча Грабёнкіна.

Што менавіта было перададзена? Прыложкавая тумбачка (падарунак ад Валянціна Таўлая на вяселле Грабёнкіна-старэйшага), сталёвая лінейка, якой карысталіся Лідзія Таўлай і, магчыма, Валянцін Таўлай, партызанскае пасведчанне Грабёнкіна-старэйшага, тагачасныя карты і планы заходняй часткі Беларусі, даведкі, фотаздымкі, кнігі з дарчымі надпісамі ад Лідзіі Таўлай і Ніны Тарас, газеты і выразкі з газет, фрагмент пачка ад абутку гумовай фабрыкі «Ардаль» (верагодна, галёшы ў такім пачку атрымаў пясняр Беларусі Янка Купала падчас прыезду ў Ліду ў сакавіку 1940 года) і інш.

экспанатыкі

— Валянцін Таўлай быў адным з гасцей на вяселлі Грабёнкіных у лістападзе 1945 года, — расказвае (са слоў Мікалая Мікалаевіча) Алесь Хітрун гісторыю перададзенай у дом Таўлая прыложкавай тумбачкі. — За тыдзень да вяселля Таўлай прыязджаў па вузкакалейцы з Наваградка, дзе працаваў адказным сакратаром у раённай газеце, у Любчу і зрабіў у мясцовага сталяра заказ на выраб тумбачкі. Гэтая тумбачка стала падарункам маладым у дзень вяселля. Па словах самаго Валянціна Таўлая, ён аказаў ім такім чынам пасільную дапамогу ў стварэнні хатняй утульнасці.

тумбачкакі

Цікавая гісторыя і ў сталёвай лінейкі, якой карысталіся газетчыкі пры складанні макетаў газетных палос. Як расказаў Алесь Хітрун, гэтую лінейку ўдава паэта Лідзія Таўлай падарыла ў 1974 годзе Мікалаю Грабёнкіну-малодшаму, калі той скончыў першы курс журфака БДУ і быў накіраваны на практыку ў рэдакцыю наваградскай раённай газеты. Тады, як успамінаў Мікалай Мікалаевіч, Лідзія Сяргееўна прызналася, што гэтая лінейка захоўваецца ў іх сям’і даўно, што, магчыма, карыстаўся ёю і Валянцін Таўлай, калі пра-цаваў адказным сакратаром у наваградскай раённай газеце, і пажадала маладому студэнту добра валодаць навыкамі афармлення газетных нумароў.

Звяртаюць на сябе ўвагу сярод новых экспанатаў і вышываная карціна-пано (работа маці Мікалая Мікалаевіча — Марыі Кузьмінаўны), наручны гадзіннік і папка, якія насіў Грабёнкін-старэйшы, раздрукоўкі да кнігі «Лёсы абаронцаў Навагрудчыны», якая з-за адсутнасці сродкаў так і не была выдадзена, запрашальныя білеты на літаратурныя вечарыны, прысвечаныя юбілейным датам з дня нараджэння Валянціна Таўлая, і многае іншае.

дворкі

Усе гэтыя рэчы занялі пачэснае месца ў мемарыяльным пакоі Валянціна Таўлая. Яны прыадкрываюць яшчэ адну старонку біяграфіі паэта-змагара — яго сяброўства з партызанам Мікалаем Іванавічам Грабёнкіным, чые сын і ўнучка захавалі памяць аб гэтым сяброўстве і для лідзян.

Наш кар.

НАША СЛОВА № 22 (1485), 27 траўня 2020 г.

Панядзелак, Чэрвень 15, 2020 0

ЖЫЛКАВА ВЯСНА

27 траўня — 120 гадоў ад дня нараджэння паэта Уладзіміра Жылкі. Ураджэнец  Макашоў, ён пражыў на Нясвіжчыне чатырнаццаць ранніх гадоў. А гэта нямала, амаль палова кароткага жыцця — час станаўлення асобы, фарміравання  эстэтычнага густу, подступы да літаратурнай творчасці. Макашоўскія ваколіцы, берагі  наўздзіў маляўнічай тут Ушы, родныя паэта, кнігі, якія заўзята чы-таў, выхоўвалі песняра красы, чала-века, які насуперак «неспрыяльнаму злому ветру» спавядаў прыгажосць як  уратавальную сілу той злавеснай эпохі.

Гэты свет  ён пакінуў у  няпоў-ныя 33, у першы дзень вясны, у ссыл-цы, далёка ад Беларусі, у заволжскім горадзе Уржуме.

Сярод значных літаратурных асоб, якіх дала Беларусі Нясвіжчына, забытае на дзесяцігоддзі і вернутае дзесь пад стагадовы юбілей імя Ула-дзіміра Жылкі, вартае самага пачэс-нага стаўлення. Сённяшнія даследчыкі здабыткаў беларускай літаратуры з вышыні нашых дзён выказваюць цалкам верагоднае: каб шчадрэйшы лёс ды іншыя гістарычныя абставіны выдаліся паэту, беларусы  значна ра-ней маглі б мець  першага літаратур-нага Нобеля.

НАША СЛОВА № 21 (1484), 20 траўня 2020 г.

Серада, Травень 27, 2020 0

Алег ТРУСАЎ:

«Я супраць татальнага каранціну

пры сённяшняй уладзе…»

У надзвычай складанай сітуацыі апынулася Беларусь. Як уратавацца ад каранавіруса, што трэба зрабіць, каб не абвалілася зканоміка, якія неабходны захады, каб не паглыбляўся раскол у грамадстве? На гэтыя і многія іншыя вострыя пытанні шукае адказы «Народная Воля», звяртаючыся да самых розных  людзей. Сённяшняя размова — з Алегам Трусавым, гісторыкам, былым дэпутатам Вярхоўнага Савета 12-га склікання, які многія гады ўзначальваў грамадскае аб’яднанне «Таварыства бела-рускай мовы».

— Алег Анатольевіч, як вы асабіста ацэньваеце сітуацыю з каронавірусам у Беларусі?

— Па тэмпах распаў-сюджвання каронавіруса ў апошнія дні Беларусь абаг-нала некаторыя краіны. Але афіцыйная статыстыка сцвярджае, што ў параў-нанні з іншымі дзяржавамі ў нас даволі нізкі працэнт лятальных выпадкаў.

— Скажыце, а як сха-ваць праўдзівую статыс-тыку ў часы інтэрнэту?

— У інтэрнэце, будзем шчырыя, вельмі шмат хлу-сні. А таму ўлада супраць-пастаўляе сваю інфарма-цыю. Наколькі яна рэальная — пакажа час.

— Сусветная аргані-зацыя аховы здароўя апуб-лікавала рэкамендацыі для Беларусі па змаганні з каронавірусам, але яны выконваюцца не цалкам...

— Можа, і добра, што яны да канца не выконва-юцца. Паглядзіце, як такія ж рэкамендацыі выконвае Ма-сква, калі паліцыя за пару-шэнне каранціну збівае лю-дзей дручкамі. Таму я суп-раць татальнага каранціну пры сённяшняй нашай ула-дзе. Нават у дэмакратычных краінах прымусіць здаровых людзей увесь час знаходзіц-ца дома не вельмі атрымлі-ваецца. Ды і спецыялісты сцвярджаюць, што 80 пра-цэнтаў людзей, а магчыма, і болей, перахварэюць на гэты вірус бессімптомна альбо ў лёгкай форме.

— Тым не менш сіту-ацыя з кожным днём уск-ладняецца. Якія меры, на вашу думку, варта пры-няць неадкладна?

— У першую чаргу трэба мацаваць медыцыну. Добра, што павысілі заробкі дактарам, медсёстрам, сані-таркам, але гэтага мала.

Трэба паглядзець, як у надзвычай складанай сіту-ацыі прявілі сябе кіраўнікі самых розных сфер. Лічу, што трэба неадкладна адхі-ліць ад пасады міністра аду-кацыі спадара Карпенку, які так і не змог наладзіць ды-станцыйнае навучанне ў школах. Відавочна, што гэты чалавек ад пачатку не на сваім месцы.

— А. Лукашэнка пад-пісаў указ № 143, у адпавед-насці з якім будуць мінімі-заваны страты ад карона-віруса для эканомікі. А ці атрымае канкрэтную пад-трымку ў гэтай сітуацыі бізнес?

— А давайце зірнём на праблему шырэй. З пункту гледжання Лукашэнкі ён робіць усё пра-вільна. Бо, калі спыніць вялікія заводы, зда-рыцца тое, што было ў 1991-м годзе, — людзі выйдуць на плошчу. Таму ён па-ранейшаму перш-на-перш звяртае ўвагу на буй-ныя прадпрыемствы, а што датычыцца праватнага біз-несу, то для яго падтрымка будзе мінімальная, у бюджэ-це грошай няма.

— А як вы ацэньваеце ролю грамадскай суполь-насці ў сітуацыі, звязанай з пандэміяй?

— Грамадская ініцы-ятыва мяне парадавала: ад афіцыйных прафсаюзаў да тых людзей, якія шыюць ма-скі для медыкаў, рыхтуюць ім абеды, збіраюць грошы на патрэбы шпіталяў. Бела-русь паказала, што мы не горшыя за іншых еўрапей-цаў, асабліва мяне кранула тое, як вайскоўцы па-бела-руску дзякуюць медыкам. У цяжкія часы ў нас прачына-ецца гістарычная памяць.

— А што вы можаце сказаць наконт чарговых прэзідэнцкіх выбараў?

— Большасць людзей, хутчэй за ўсё, пойдзе на вы-барчыя ўчасткі. А вось ці прагаласуюць за Лукашэ-нку — цяжка сказаць. А калі Ярмошына ў чарговы раз аб’явіць нейкія 80 працэнтаў, то ёй ніхто не паверыць.

Міхал Карневіч.

Паводле“Народнай Волі”.

НАША СЛОВА № 20 (1483), 13 траўня 2020 г.

Панядзелак, Травень 25, 2020 0

МУЖНА  і  ГОДНА

9 траўня ў Менску пра-йшоў парад да 75-х угодкаў за-канчэння Другой сусветнай вайны. Святкаванні і масавыя акцыі да Дня перамогі адбыліся і ў іншых гарадах Беларусі, нягледзячы на пандэмію каро-навіруса. Акрамя Менска па-рад 9 траўня прайшоў яшчэ ў Ашхабадзе — сталіцы Турк-меніі.

Мінабароны Беларусі паведаміла пра ўдзел у парадзе 4000 вайскоўцаў, 185 адзінак тэхнікі, тракавай і колавай. Агульная даўжыня параднай калоны склала 2 кіламетры. Над Менскам праляцела бая-вая авіяцыя ў складзе 42 павет-раных караблёў.

Трыбуны для гледачоў былі разлічаны на 11 тысяч ча-лавек, яны былі амаль цалкам запоўненыя. Людзі стаялі і на вуліцах. Вельмі мала людзей было ў масках. Менская мілі-цыя падрыхтавалася да наплы-ву наведнікаў, для якіх былі створаны 167 пунктаў пропу-ску. Гарвыканкам падрыхта-ваў план іншых імпрэзаў.

У парадзе ўдзельчаў Прэзідэнт Беларусі Аляк-сандр Лукашэнка, які высту-піў з прамовай, іншыя высокія чыноўнікі.

Прыйшлі на парад і многія ветэраны, нават нягле-дзячы на тое, што іх афіцыйна прасілі застацца дома, прыйш-лі, як некалі хадзілі ў атаку.

Запрашэнне наведаць парад Перамогі ў цэнтры Мен-ска прынялі 18 замежных амба-садараў, якія працуюць у Бела-русі, распавялі Tut.by у МЗС. Гэта амбасадары ААЭ, Азербайджана, Арменіі, Венгрыі, Венесуэлы, В’етнама, Ірана, КНДР, Казахстана, Кітая, Кіргіз-стана, Малдовы, Палестыны, Расеі, Славакіі, Тур-цыі, Таджыкістана, Сербіі.

Як заўжды ў такіх выпадках, у канцы вы-ступіла рота ганаровай варты. Завяршылі парад шэсцем фізкулькурнікаў і песняй «Дзень перамогі».

Паводле Радыё Свабода.

НАША СЛОВА № 19 (1482), 6 траўня 2020 г.

Аўторак, Травень 12, 2020 0

75-годдзе Перамогі шматнацыянальнага савецкага народа ў Вялікай Айчыннай вайне

Дарагія сябры!

Сёлета мы адзначаем 75-ю гадавіну Перамогі над фашысцкай навалай.

Для многіх пакаленняў беларусаў гэта было, ёсць і будзе Днём гонару за наш свабодны, нескароны народ, Днём гонару за нашых бацькоў і дзядоў, што не скарыліся ворагу, у цяжкіх умовах выстаялі і абаранілі свабоду для сябе і для нас, нашых дзяцей і ўнукаў.

Будзем вартыя іх учынку! Зберажом нашу незалежную Беларусь! Моцы, упэўненасці і добрага здароўя вам і ўсім вашым родным.

Сакратарыят ТБМ.

НАША СЛОВА № 18 (1481), 29 красавіка 2020 г.

Панядзелак, Травень 4, 2020 0

Дапамога ад вернікаў у барацьбе з каронавірусам

 

Канферэнцыя Каталіцкіх Біскупаў у Беларусі звяр-нулася да вернікаў з просьбай аб зборы ахвяраванняў на барацьбу з пандэміяй.

«Сотні тысяч людзей па ўсім свеце знаходзяцца ў шпіталях, дзе за іх жыццё змагаюцца медыкі — адданыя, але часта бездапаможныя перад абліччам бязлітаснай хва-робы”,- гаворыцца ў звароце.

Больш за трыста супрацоўнікаў службы аховы здароўя ў Беларусі заражаны каронавірусам. Папа Фран-цішак, успамінаючы святароў і медыкаў, якія загінулі ў жорсткай барацьбе з каронавірусам, назваў іх «святымі з суседняга двара». Медыкі — сціплыя героі нашай рэчаіснасці. Сёння складаная сітуацыя з эпідэміяй таксама ў Беларусі. Колькасць хворых павялічваецца, расце нагрузка на спе-цыялістаў.

25 тысяч медыкаў у шпіталях ратуюць ад страшнай хваробы нашых родных і блізкіх, знаёмых і незнаёмых. Кожны дзень мы бачым звароты ў СМІ і сацыяльных сетках аб зборы неабходных сродкаў для супрацоўнікаў устаноў аховы здароўя: патрэбныя бахілы, маскі, спецыяльнае адзенне, гарачыя абеды і нават начлег. Касцёл выказвае сваю ўдзячнасць медыкам і моліцца за іх.

“Аказаць дапамогу можа кожны, хто жадае далу-чыцца да акцыі: святар, кансэкраваная асоба, свецкі вернік. Просім пробашчаў, улічваючы цяперашнюю сітуацыю ізаляцыі, данесці гэты зварот да як мага большай колькасці вернікаў, выкарыстоўваючы сродкі масавай камунікацыі”, — гаворыцца ў звароце.

 

Разліковы рахунак:

р/р BY03PJCB31350544160030000933 у АТТ «Пріорбанк».

Код банка: PJCBBY2X.

УНП : 101124634.

Адрас банка: г. Мінск, вул. В. Харужай, 31-А.

 

Ахвяраванне можна здзейсніць праз «Разлік» (АРІП): — Грамадскія аб’яднанні — Рэлігійныя аб’яднанні — «Карытас Беларусь»- Ахвяраванні — COVID-19.

Як паведаміла намеснік дырэктара менскага аддзя-лення «Карытас» Ганна Якімовіч, за тыдзень з моманту пачатку збору сродкаў сабрана 13 000 бел. рублёў.

У гэтую нядзелю пробашчы каталіцкіх парафій па Беларусі таксама звернуцца з просьбай да сваіх парафіянаў аб зборы сродкаў. Сабраныя сродкі будуць накіраваныя Канферэнцыяй Каталіцкіх Біскупаў на мэты забеспячэння неабходнымі рэчамі найбольш патрабуючых устаноў аховы здароўя па ўсёй Беларусі, будуць накіраваныя ў шпіталі па ўсёй краіне.

“Старанна працуюць аддзяленні «Карытаса» ва ўсіх абласцях, — паведаміла Ганна Якімовіч. — Валанцёры шыюць маскі, падвозяць медыкам у шпіталі гарачыя абеды, пам-персы, развозяць прадуктовыя наборы самотным людзям і інвалідам, да-памагаюць шматдзетным сем’ям”.

Падрых-тавала

Э.ла Дзвінская.