І плыве яе радок, і звініць яе слова

Панядзелак, Снежань 4, 2017 0

22 лістапада ў канферэнц-зале Лідскай раённай бібліятэкі імя Янкі Купалы прайшлі літаратурна-музычныя зазімкі «І плыве твой радок, і звініць тваё слова», прысвечаныя творчасці беларускай паэтэсы Дануты Бічэль, якая зусім хутка адзначыць свой 80-гадовы юбілей. На сустрэчу з Данутай Янаўнай былі запрошаны сябры літаратурнага аб’яднання «Суквецце» пры рэдакцыі «Лідскай газеты», а таксама вучні сярэдняй школы № 1. Вядоўцай імпрэзы была бібліёграф Галіна Курбыка.

залак

Данута Янаўна Бічэль — паэтэса, літаратуразнаўца, лаўрэат Дзяржаўнай прэміі БССР імя Я. Купалы (1984). Яна наша зямлячка, бо нарадзілася ў вёсцы Біскупцы, што на Лідчыне. Была стваральніцай Дома-музея Максіма Багдановіча ў Гародні, доўгі час працавала ў гэтым музеі, некалькі гадоў з’яўлялася яго дырэктарам. Аўтар мноства зборнікаў паэзіі, дзвюх кніг прозы, праявіла сябе і як дзіцячая пісьменніца. Многія вершы паэтэсы змешчаны ў школьных падручніках, пакладзены на музыку. Асобнае месца ў яе творчасці займае духоўная паэзія: вершы-малітвы, вершы-медытацыі і г. д. Як і яшчэ адна наша зямлячка, Хрысціна Лялько, Данута Бічэль з’яўляецца найярчэйшай прадстаўніцай беларускамоўнай духоўнай літаратуры. У мінулым годзе ў серыі «Беларускі кнігазбор» выйшла кніга выбраных вершаў паэтэсы. Данута Бічэль стала першай (і пакуль адзінай) нашай зямлячкай (г. зн. ураджэнкай Лідчыны), чые творы выдадзены ў «Беларускім кнігазборы».

НАША СЛОВА № 48 (1355), 29 лістапада 2017 г.

Панядзелак, Снежань 4, 2017 0

97-я ўгодкі ад пачатку

Слуцкага збройнага чыну

Дзень герояў

25 і 26 лістапада на Случчыне адбыліся ўшанаван-ні Слуцкага збройнага чыну.

25 лістапада двума аў-тобусамі прыехалі на Случчы-ну 60 жыхароў Менска. Яны прывезлі ў тым ліку вялізны бел-чыр-вона-белы сцяг, па-шыты ветэранам нацыяналь-нага руху Нінай Багінскай.

Арганізатарам акцыі выступіла Партыя БНФ і яе старшыня Рыгор Кастусёў. Ва ўшанаванні ўзялі ўдзел так-сама хрысціянскія дэмакраты і маладафронтаўцы.

Ушанаванне пачалося з сяла Грозава Капыльскага раё-на. Цяпер гэта сонная вёска, а продкі грозаўцаў былі ого-го. У 1920 годзе жыхары Слуц-кага павета сфарміравалі Гро-заўскі полк войска Беларускай Народнай Рэспублікі, які ўдзе-льнічаў у Слуцкім збройным чыне.

Пасля ўдзельнікі наве-далі Семежава і Вызну. Затым калона з Менска, прыехала ў Слуцк, дзе была зладжаная да-зволеная акцыя — шэсце і свя-точны мітынг, у якім узялі ўдзел каля 150 чалавек. І шэ-сце, і мітынг былі дазволены. Усё прайшло без інцыдэнтаў, былі, канешне, людзі ў цывіль-ным, але правядзенню акцыі ўлады, можна сказаць, не замі-налі, хоць змянілі маршрут, не дазволіўшы прайсці калонай па галоўнай вуліцы Слуцку. Удзельнікі акцыі ходнікамі пры вуліцы Віленскай прайшлі да гарадскога парку культуры, дзе ў 15:20 пачаўся мітынг. «Малады фронт» тым часам ладзіў экскурсію па мясцінах Слуцкага збройнага чыну, прымеркаваную да пачатку паўстання.

Старшыня партыі БНФ — Рыгор Кастусёў адзначыў:

— Мы адзначаем кожны год гэтыя падзеі, каб нашыя нашчадкі не забывалі аб тым, што былі людзі, якія цаной свайго жыцця адстойвалі неза-лежнасць нашай краіны. І тое, што Беларусь атрымала нарэ-шце незалежнасць, ёсць і за-слуга тых людзей.

Сустаршыня БХД Па-вел Севярынец выказаў сваё меркаванне:

— Я думаю, што прад-стаўнікі міліцыі ў незалежнай Беларусі маглі б і павінны вы-водзіць увесь свой асабісты склад у гэты дзень пад крыж прымаць прысягу на вернасць Беларусі і разгортваць бел-чырвона-белыя сцягі. А тое, што яны зараз спрабуюць зга-рнуць гэтыя мерапрыемствы — гэта проста ганьба.

Таксама дазвол на мі-тынг атрымала Кансерватыўна-хрысціянская партыя БНФ, але на  26-га лістапада.

Больш за 50 сяброў па-ртыі выправіліся з Менска, каб ушанаваць памяць герояў. Удзельнікі акцыі наведалі мя-стэчкі Грозава, Семежава ды Вызну. Завершылася мера-прыемства мітынгам у Слуцку.

— Нясіце слова праўды пра гісторыю Беларусі! Не за-бывайце герояў! — заклікаў намеснік старшыні КХП-БНФ Юры Беленькі: — Людзі ачму-раныя, падманутыя прапаган-дай. Ідзіце да людзей, заклікай-це ўдзельнічаць у такіх мера-прыемствах! Можна было б шмат гаварыць пра падзеі Слу-цкага збройнага чыну і пра сваё шанаванне герояў. Але ў 100 разоў больш важнае тое, што гэтыя людзі ахвяравалі сваім вольным часам, праехаліся ў гэты непагодны дзень па ўсіх гэтых мясцінах і засведчылі на месцах сваю павагу.

Слуцкі збройны чын — гэта ўзброенае паўстанне су-праць савецкай улады, якое адбылося ў 1920 годзе. Паў-станцы спрабавалі ўстанавіць уладу Беларускай Народнай Рэспублікі. Гісторыя Слуцкага паўстання замоўчвалася ў са-вецкія часы. Цяпер угодкі гэ-тых падзей адзначаюць прад-стаўнікі незалежных партый і рухаў краіны, бо статусу дзяр-жаўнага свята гэтая падзея не мае дагэтуль.

Паводле Радыё Рацыя.

 

Навіны Германіі. Беларусь адгортвае новую старонку адносінаў з Германіяй

Серада, Лістапад 29, 2017 0

Беларусь адгортвае новую старонку адносін з Германіяй, накіраваную ў лепшы бок. Пра гэта заявіў Аляксандр Лукашэнка 17 лістапада на сустрэчы з віцэ-канцлерам, федэральным міністрам замежных спраў Зігмарам Габрыэлем, паведамляе БелТА.

— Шмат гавораць пра мінулае нашых адносін, негатыўныя факты і фактары. Але ў Менску ёсць шмат таго, што ў станоўчым плане характарызуе нашы дзяржавы, — падкрэсліў Аляксандр Лукашэнка. — Час ідзе, ён мяняе многае. Так і ў сучасным свеце нашы адносіны змяняюцца з цягам часу, — заўважыў ён. — Я вельмі спадзяюся і ўпэўнены, што мы адкрываем новую старонку ў нашых адносінах, накіраваную ў лепшы бок.

Кіраўнік дзяржавы выказаў словы ўдзячнасці германскаму боку за штогадовую дапамогу ў аздараўленні беларускіх дзяцей з пацярпелых ад аварыі на ЧАЭС тэрыторый.

Акрамя таго, ён выказаў удзячнасць за тэхналагічную падтрымку, што аказваецца беларускай эканоміцы.

— Амаль увесь імпарт з Германіі — гэта высокатэхналагічнае абсталяванне, тэхналогіі, — заўважыў Аляксандр Лукашэнка. — Мы б вельмі хацелі, каб гэты пазітыўны працэс меў свой далейшы працяг на больш высокім эканамічным узроўні, — падкрэсліў Прэзідэнт, прапанаваўшы нямецкаму боку звярнуць увагу на індустрыяльны парк «Вялікі камень», дзе створаны самыя льготныя ўмовы для інвестараў. Праект рэалізаваны з улікам сусветнага досведу стварэння падобных паркаў.

Беларускі лідар запэўніў:

— Калі мы дамовімся і паабяцаем вам нешта зрабіць, мы абавязкова зробім.

Аляксандр Лукашэнка таксама папрасіў германскі боку ўважліва сачыць за сітуацыяй у Беларусі і аб’ектыўна яе ацэньваць:

— Калі гэта так будзе, то ў нас усё атрымаецца. З тэрыторыі Беларусі вы ніколі не атрымаеце ні аднаго сігналу ў парушэнне цэласнасці і бяспекі еўрапейскага кантынента.

 БелТА.

немецк

Віцэ-канцлер Германіі:

“Я быў бы рады, калі б на саміт ад

Беларусі прыехаў Лукашэнка”

Віцэ-канцлер, міністр замежных спраў Германіі Зігмар Габрыэль быў бы рады, калі б на саміт у Брусель ад Беларусі прыехаў Аляксандр Лукашэнка. Пра гэта прадстаўнік афіцыйнай Германіі заявіў на прэс-канферэнцыі ў Менску, піша Tut.by.

— Я быў уражаны прыхільнасцю Беларусі да еўрапейскай згуртаванасці. Прэзідэнт Лукашэнка і я шмат раз-маўлялі пра інтарэсы Еўропы. Я сказаў, што Беларусь можа стаць мостам паміж ЕАЭС і ЕС, Беларусь не павінна выбіраць. Мы таксама размаўлялі шмат пра сітуацыю ва Ўкраіне, — сказаў Габрыэль. — Я вельмі рады, што ўдалося адмяніць санкцыі ЕС супраць Беларусі. Я б хацеў, каб калі-небудзь ваша краіна стала сябрам Рады Еўропы, бо там прадстаўлена 47 дзяржаў і не хапае толькі адной.

Перад вылетам у Менск віцэ-канцлер нагадаў, што (у свеце) часам забываюць, што «Беларусь — краіна ў самым сэрцы Еўропы» і адзначыў, што Германія хоча наладзіць больш цесныя адносіны з Беларуссю.

— Гэта было цяжка ў мінулым, і ў будучыні гэта будзе нялёгка, — сказаў віцэ-канцлер. — Але за апошнія два гады паміж ЕС і Беларуссю паўстала асцярожнае збліжэнне. Мы хочам працягваць падтрымліваць, асабліва перад самітам ЕС з краінамі Ўсходняга партнёрства на наступным тыдні. Вядома, для гэтага неабходны прагрэс па частцы дэмакратыі і правоў чалавека.

Tut.by.

НАША СЛОВА № 47 (1354), 22 лістапада 2017 г.

Аўторак, Лістапад 28, 2017 0

Новы Запавет на сучаснай беларускай літаратурнай мове

15 лістапада ў Нацыя-нальнай бібліятэцы быў прад-стаўлены грамадскасці і чытац-кім колам новы пераклад на бе-ларускую мову Новага Запа-вета, які завершыла Біблейская камісія да 500-годдзя айчын-нага кнігадрукавання.

Да сённяшняга дня ні адзін з раней зробленых пера-кладаў Новага Запавета на бе-ларускую мову не мог лічыцца афіцыйным і агульнапрыня-тым, паколькі ўсе яны былі аў-тарскімі, не заўсёды адпавядалі нормам сучаснай беларускай мовы і царкоўнай тэрміналогіі.

«Новы Запавет Госпада нашага Іісуса Хрыста» — плод саборнай перакладчыцкай дзейнасці членаў Біблейскай камісіі Беларускай праваслаў-най царквы, якія распачалі гэ-тую працу 25 гадоў таму па да-браславенні мітрапаліта Мен-скага і Слуцкага Філарэта, ця-пер ганаровага Патрыяршага Экзарха ўсяе Беларусі, у су-працоўніцтве з Біблейскім тава-рыствам у Рэспубліцы Бела-русь.

Выкладчык Інстытута тэалогіі протаіерэй Сергій Гар-дун распавёў пра асаблівасці лексікі аўтарскіх перакладаў Евангелля Л. Дзекуць-Малея і В. Гадлеўскага, Я. Станкевіча, П. Татарыновіча, У. Чарняў-скага, М. Міцкевіча, В. Сёму-хі, А. Клышкі.

У тэкстах Васіля Сёму-хі ўжывалася шмат новатвораў, такіх як «мілажаль», «мілата». Ксёндз Пётр Татарыновіч зго-дна з каталіцкай трады-цыі называў Хрыста «Ба-ранкам Божым», у новым перакладзе Біблейскай камісіі выбраны выраз: «Агнец Божы».

Не была забыта руплівасць па перакладзе Евангелля ў Таронта Ан-тося Галіны, брата Якуба Коласа. Узгадваючы яго, міністр інфармацыі Алесь Карлюкевіч пажа-даў, каб мы былі галінкамі аднаго дрэва, якія развіў Ісус Хрыстос.

Старшыня ТБМ Алена Анісім па-дзякавала ўсім, хто спрычыніўся да вялі-кай працы і выказала ўпэўненасць, што новы пераклад будзе выка-рыстаны ў штодзённым ужытку.

Мітрапаліт Менскі і Заслаўскі Па-вел уручыў узнагаро-ды тым, хто працаваў над перакладам: кан-дыдату багаслоўя про-таіерэю Сергію Гарду-ну, бакалаўру бага-слоўя протаіерэю Аля-ксандру Пачопку, док-тару філалагічных на-вук Івану Чароце, кан-дыдату філалагічных навук Уладзіміру Васі-левічу, кандыдату бага-слоўя Алесю Каралю, протаіе-рэю Георгію Латушку.

Пераклад зроблены з старажытнагрэцкага тэксту, традыцыйна ўжытнага ў пра-васлаўнай царкве. Выкары-стоўваліся таксама розныя пе-раклады Бібліі на рускую, украінскую, польскую, англій-скую і іншыя мовы.

Кніга надрукавана ў праваслаўнай друкарні Orth-druk (Беласток, Польшча) на-кладам у 6 тысяч асобнікаў у добрым паліграфічным афарм-ленні. З іх 500 асобнікаў — падарункавыя, у скураной во-кладцы з залатым абрэзам. Выдавецкая рада падрыхтуе яшчэ некалькі варыянтаў афа-рмлення кнігі, каб яна стала настольнай кнігай для хрыс-ціян, — адзначалася на прэзен-тацыі.

Выданне тэкстаў Свя-шчэннага Пісання Новага За-павету ў новым перакладзе на сучасную беларускую мову мае агульнанацыянальнае і гістарычнае значэнне. Цяпер у грамадзян Беларусі з’явілася магчымасць чытаць і вывучаць Свяшчэннае Пісанне на роднай мове ў высокапрафесійным перакладзе.

Мерапрыемства завер-шыла выступленне Мітрапалі-чага хору Свята-Духава кафед-ральнага сабора Менска пад кі-раўніцтвам Віталя Сабалеў-скага.

Э. Оліна,

фота з СМІ і аўтара.

  1. Мітрапаліт Менскі і Заслаўскі Павел; 2. Выступае Алена Анісім.

Збор сродкаў на помнік Гедыміну ў Лідзе

Панядзелак, Лістапад 20, 2017 0

Згодна з рашэннем Лідскага райвыканкама

ад 02.10.2017 г. № 1012 Лідскім ГУП ЖКГ

адкрыты дабрачынны рахунак

№ ВY62АКВВЗ1320000002464200000

у філіяле АСБ «Беларусбанк» код банка АКВВВYдля пералічэння дабрадзейных (спонсарскіх) ахвяраванняў на стварэнне помніка заснавальніку горада Ліды вялікаму князю Гедыміну.

 

11 лістапада 2017 года ў Лідзе ўжо прайшоў суботнік, сродкі ад якога пойдуць на будаўніцтва помніка.

Навіны Германіі. «Рада мудрацоў» заявіла пра эканамічны бум у Германіі

Панядзелак, Лістапад 20, 2017 0

Рада эканамічных экспертаў пры ўрадзе ФРГ павялічыла прагноз на 2017 год з 1,4 да 2,0 працэнтаў, на 2018-ты — да 2,2  працэнта, піша DW.

Эканоміка Германіі паступова ўваходзіць у фазу бурнага росту, лічыць Рада эканамічных экспертаў пры ўрадзе ФРГ (так званая «Рада мудрацоў»). Прадстаўляючы 8 лістапада, штогадовае экспертнае заключэнне, аналітыкі паведамілі пра значнае паляпшэнне эканамічнага прагнозу — з 1,4 да 2,0 прцэнтаў у 2017 годзе і да 2,2 працэнта ў 2018-м. Тым часам у сваім афіцыйным прагнозе ўрад ФРГ зыходзіць з таго, што паказчык росту ВУП па выніках бягучага года складзе 1,9 працэнта.

«Нямецкая эканоміка знаходзіцца на магутным і доўгачасовым уздыме», — гаворыцца ў 463-старонкавым дакуменце пад назвай «За накіраваную ў будучыню эканамічную палітыку». Аснову эканамічнага ўздыму складаюць «прыватнае спажыванне, дзяржаўныя выдаткі і інвестыцыі ў будаўніцтва», якія стабільна растуць на працягу апошніх гадоў.

«Акрамя таго, кампаніі зноў пашыраюць інвестыцыі ў тэхнічнае абсталяванне, даследаванні і распрацоўкі», — паказваюць аўтары экспертнага заключэння. Таксама яны адзначылі дынамічнае развіццё важных экспартных рынкаў, першым чынам, у еўразоне.

Адначасова аналітыкі папярэдзілі пра небяспеку празмернай загружанасці кампаній. «Прыкладам напружанай сітуацыі ў нямецкай эканоміцы з’яўляюцца  складанасці ў фірмаў знайсці новых супрацоўнікаў на адкрытыя вакансіі», — удакладнілі яны. Асабліва складаная сітуацыя, звязаная з працай на мяжы вытворчых магутнасцяў, па ўсёй бачнасці, склалася ў будаўнічай галіне, гаворыцца ў дакуменце.

Па дадзеных Інстытута даследавання рынка працы і кар’еры (IAB), у трэцім квартале 2017 года ў Германіі мелася амаль 1,1 мільёна вольных вакансій. Гэта на 174 тысячы больш, чым у тым жа квартале мінулага года, паведаміла арганізацыя 6 лістапада.

 

«Рада мудрацоў» пры ўрадзе ФРГ была створана ў 1963 годзе, з 2013 года старшынём з’яўляецца Крыстаф Шмідт (Christoph Schmidt). Акрамя яго, у раду ўваходзяць Петар Бофінгер (Peter Bofinger), Ларс Фэльд (Lars Feld), Ізабель Шнабель (Isabel Schnabel) і Фолькер Віланд (Volker Wieland).

DW.

Да юбілею Якуба Коласа

Панядзелак, Лістапад 20, 2017 0

11 лістапада ў Лідскім політэхнічным ліцэі прайшла літаратурная імпрэза да 135-годдзя з дня нараджэння Народнага пісьменніка Беларусі Якуба Коласа. Арганізавала мерапрыемства выкладчыца беларускай мовы Галіна Андрэеўна Кіслая.

залак

У сустрэчы бралі ўдзел намеснік старшыні ТБМ Станіслаў Суднік, намеснік старшыні Лідскай арганізацыі ТБМ Сяргей Трафімчык і шаноўны госць з Менска, лаўрэат прэміі імя Ежы Гедройця, пісьменнік і бард Зміцер Бартосік. Акрамя навучэнцаў прысутнічалі і выкладчыкі.

Гэты ліцэй вызначаецца ў Лідзе паважным стаўленнем да беларускай мовы. Сёлета тут упершыню прайшла агульнанацыянальная дыктоўка. Дзеці бяруць удзел у раённай алімпіядзе па беларускай мове.

Наш кар.

НАША СЛОВА № 46 (1353), 15 лістапада 2017 г.

Панядзелак, Лістапад 20, 2017 0

ДЗЯДЫ – 2017

У Менску адбыліся традыцыйныя шэсце і мітынг у Лошыцкім яры, дзе ў 30 — 40-х гадах мінулага стагоддзя ад-бываліся масавыя расстрэлы. Мерапрыемства арганізавала Кансерватыўна-Хрысціянскай партыя БНФ. Яно было да-зволена Менгарвыканкамам. Людзі ішлі пад бел-чырвона-белымі сцягамі, сцягамі КХП-БНФ з транспарантамі «Дзя-ды», «Малітва за Беларусь» і «Малітва за беларускі народ».  У Лошыцкі яр прыйшло каля 50 чалавек са сцягамі, знічамі, кветкамі. Намеснік старшыні Кансерватыўна-Хрысціянскай партыі БНФ Юрась Беленькі, выступаючы на мітынгу, пад-крэсліў неабходнасць памятаць пра злачынствы, якія адбы-валіся на беларускай зямлі ў сталінскія часы.

— Кожны год мы прыхо-дзім сюды, нягледзячы на любое надвор’е. Што б там не адбы-валася, мы тут. Гэта вельмі до-бра. Гэта значыць, мы жывём. Жыве нашая нацыя. Выходзяць маладыя людзі. Бачылі сёння маленькую дзяўчынку, якая прыйшла сюды з бабуляй. Яна ўжо ў сваім узросце разумее, што памяць — гэта вельмі важны чыннік чалавечага існавання. Бо чалавек, калі ён не памятае, калі ён не паважае папярэднія пакаленні, — цяжка назваць у поўным сэнсе такога чалавека чалавекам. А нацыя, якая за-бывае, не мае перспектыў. І таму тыя, хто хоча знішчыць беларускую нацыю, робяць стаўку на бяспамяцтва. Нам нельга забываць аб нашай трагічнай гісторыі, — падкрэ-сліў Беленькі.

На мітынгу зачыталі зварот лідара КХП-БНФ Зяно-на Пазняка, у якім ён распавёў аб расстрэлах у Лошыцкім яры і ў іншых месцах Беларусі і ўвогуле аб рэпрэсіях, якія нанеслі вялізарныя страты беларускаму народу.

Генадзь Барбарыч, Беларускае Радыё Рацыя.

 

Навіны Германіі. Берлінскай дзяржбібліятэцы падаравалі перавыданне Скарыны

Панядзелак, Лістапад 13, 2017 0

Берлінскай дзяржаўнай бібліятэцы перададзена ў дар факсімільнае выданне «Кніжная спадчына Францыска Скарыны». Каштоўныя тамы, кожны з якіх — дакладнае ўзнаўленне кніг вядомага першадрукара, перадаў генеральнаму дырэктару Берлінскай дзяржаўнай бібліятэкі Барбары Шнайдэр-Кемпф дырэктар НББ Раман Матульскі.

Вяртанне і захаванасць культурнай спадчыны — прыярытэтны кірунак дзейнасці Нацыянальнай бібліятэкі Бе-ларусі. Яскравым прыкладам яго паспяховай рэалізацыі стаў сумесны выдавецкі праект Нацыянальнай бібліятэкі і Банка БелВЭБ па ўзнаўленні кніжнай спадчыны Францыска Ска-рыны. У выніку цеснага партнёрскага супрацоўніцтва (2013-2017) у год святкавання 500-годдзя беларускага кнігадрукавання выканаўцы праекту зрабілі сусветнай грамадскасці каштоўны падарунак — факсіміле «Кніжная спадчына Францыска Скарыны». Унікальны шматтомнік — гэта не толькі адлюстраванне гісторыі кнігадрукавання, але і каштоўны пласт культурнай спадчыны беларускага народа, базавая крыніца для гістарычных, філалагічных і культуралагічных даследаванняў. У мерапрыемстве таксама прынялі ўдзел Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Беларусі ў Германіі Дзяніс Сідарэнка, дарадца пасольства Аляксей Барбук і кіраўнік аддзялення Усходняй Еўропы дзяржаўнай бібліятэкі Берліна Олаф Хаман.

belta.by.

Народны мемарыял невядомых паўстанцаў

Панядзелак, Лістапад 13, 2017 0

Увесь кастрычнік ішла рэстаўрацыя крыжоў паміж вёскамі Малое Ольжава і Мохавічы ў Лідскім раёне (былы фальварак Шчытнікі). Мемарыял паўстання ўзнік тут у канцы 20-х гадоў ХХ стагоддзя. Вось што пісала газета “Лідскае жыццё” (укладыш у “Наваградскае жыццё”) 9 жніўня 1928 года:

“Ушанаванне палеглых у 1863 годзе.

Дня 5 жніўня ў Шчытніках Тарноўскай гміны адбылося ўрачыстае асвячэнне магілы палеглых герояў, удзельнікаў баёў 1863 года.

Крыж і надмагільны камень зафундаваў вайсковы асаднік п. Кілінскі. Яго стараннем пры дапамозе асаднікаў п. Бердаўскага і палкоўніка Ардылоўскага была арганізавана ўрачыстасць.  

Прыгожую і ўзнёслую прамову сказаў ксёндз Гародка, звяртаючыся да баёў 1863-64 гадоў. 

Ва ўрачыстасці брала чынны ўдзе люднасць, мясцовая Белагрудская школа са сваёй харцэрскай дружынай і дзятва з Горнага Шлёнска, якая прыбыла ў Белагруду ў летні лагер.” 

Той крыж прастаяў да канца 90-х гадоў, на ім была пазначана дата: 1925 год, і старыя людзі апавядалі пра камяні з надпісамі, якія пры саветах патапілі ў балоце, і месца паказалі. Такім чынам можна лічыць, што першы крыж на магілах паўстанцаў паміж Ма-лым Ольжавам і Мохавічамі, каля якога былі пастаўленыя новыя крыжы ў 1995 годзе, быў пастаўлены ў 1925 годзе, а надмагільны камень, якога няма — у 1928 годзе. Аўтэнтычны камень 1863 года захаваўся на адной з магіл праз усе часы і ўлады. (Леанід Лаўрэш. Лідчына ў 1924 — 1929 гг. у люстэрку прэсы. Лідскі летапісец № 70, ст. 34). 

Таму падчас рэстаўрацыі крыжоў узнікла ідэя вярнуць на месца і камень, але знайсці аўтэнтычны ўжо немагчыма, таму вырашылі зрабіць новы. На камені напісалі: “Невядомым паўстанцам 1863”.

каменьк

Але чаму невядомым? Бо дагэтуль няма ніякіх звестак пра тое, хто тут пахаваны. Можна выказаць толькі версію.

Фальварак Шчытнікі з часткай Ольжаўскай пушчы да 1863 г. належаў Канстанціну Кашыцу, які паўстанцкім урадам быў прызначаны цыві-льным начальнікам Наваградскага павета. У якасці камісара з Вільні сюды быў накіраваны У. Борзабагаты з крайне левымі поглядамі. Таму адразу ўзніклі буйныя рознагалоссі паміж Кашыцам і Борзабагатым. Борзабагаты са сваім аддзелам дзейнічаў у асноўным у раёне Налібокаў. Пра баі на захадзе павета — цішыня. Арыштаваны Кашыц выкручваўся, як мог, валіў усё на Борзабагатага, з-за чаго не трапіў у спіс тых герояў, якія на допытах прамаўлялі патрыятычныя лозунгі. Потым Кашыц шкадаваў пра гэта, але на той момант, адмаўляючы свой актыўны ўдзел у паўстанні, не назваў ні адной сваёй бітвы і нічога не сказаў пра тое, які аддзел знайшоў прытулак у яго фальварку Шчытнікі і хто хаваў забітых і памерлых у Ольжаўскай пушчы. Аднак, лагічна меркаваць, што гэта быў разбіты аддзел Наваградскага павета, які перайшоў Нёман, каб схавацца ад пераследу, і прывёў яго ў Шчытнікі, калі не сам Кашыц, то нейкі яго чалавек…

кашыцк

Што ж, пакуль надпіс “Невядомым паўстанцам” адпавядае ўзроўню нашых ведаў пра тыя падзеі.

Першым з высокапастаўленых беларускіх асобаў мемарыял наведаў 3 лістапада намеснік старшыні Партыі БНФ Аляксей Янукевіч, які  ў памінальную дзядоўскую суботу запаліў тут адвечны беларускі зніч.

янукевічк

Будзе спадзявацца, што неўзабаве гэтае месца атрымае статус памятнай мясціны.

Яраслаў Грынкевіч.